Відэа, як на БТ Байдачны вучыў правільна гаварыць праўладнага палітолага

Відэа, як на БТ Байдачны вучыў правільна гаварыць праўладнага палітолага

Грамадска-палітычнае ток-шоу "Форум" на тэлеканале "Беларусь 1", якое выйшла ў эфір увечары 19 снежня, было прысвечана беларускаму футболу. Нечакана сярод яго ўдзельнікаў апынуўся праўладны палітолаг Вадзім Баравік. Ён не стаў цырымоніцца, заявіў, што "ўся гісторыя зборнай — ганьба". У зборнай Беларусі амаль заўсёды нізкі рэйтынг. "Апусцілі краіну!", — сказаў Баравік. Паводле яго слоў, у каманды "няма духу" і ёй патрэбны "добры псіхолаг".

Ён прывёў прыклад абаронцаў Брэсцкай крэпасці летам 1941-га, якія так доўга супраціўляліся нямецкім войскам. "А вы не можаце добра ў футбол гуляць!", — заявіў Вадзім Баравік, гледзячы на прысутных футбалістаў. Тут ён выкарыстаў слова "трэнера". І калі за ім слова ўзяў былы галоўны трэнер беларускай зборнай Анатоль Байдачны, то адразу сказаў: "Па-першае, не "трэнера", а "трэнеры" правільна гаварыць трэба!". Зала сустрэла яго словы апладысментамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі