Відэа, як Ліянэль Месі забіў свой 500-ы гол за "Барселону"

Відэа, як Ліянэль Месі забіў свой 500-ы гол за "Барселону"

Ліянэль Месі забіў свой 500-ы гол за "Барселону". У нядзелю яго каманда ў чэмпіянаце Іспаніі атрымала валявую перамогу ў гасцях над "Севільяй" — 2:1 (1:1). Пасля гола Вітола на 15-й хвіліне менавіта Месі на 43-й зраўняў лік, а пераможны гол забіў на 61-й Суарэс.

З 500 галоў за "Барселону" Месі правёў 469 у афіцыйных матчах, астатнія — у таварыскіх. Ліянэлю 29 гадоў. За "Барсу" ён гуляе з 2003 года.

У чэмпіянаце Іспаніі пасля 11 тураў з 27 ачкамі лідыруе мадрыдскі "Рэал", які разграміў "Леганэс" — 3:0. У "Барселоны" 25 ачкоў і толькі другое месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі