Відэа, як футбольная зборная Нямеччыны на Еўра-2016 па пенальці абыграла Італію

Відэа, як футбольная зборная Нямеччыны на Еўра-2016 па пенальці абыграла Італію

У суботу, 2 ліпеня, у Бардо ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы футбольная зборная Нямеччыны перамагла па пенальці зборную Італіі — 6:5. Немцы мелі перавагу, больш валодалі мячом і атакавалі, але забілі гол толькі на 65-й хвіліне, калі вызначыўся Месут Азіл. Пасля гэтага італьянцы ажывіліся, пайшлі наперад і былі ўзнагароджаны — Леанарда Банучы на 78-й з пенальці зраўнівае лік (11-метровы прызначылі за гульню рукой Жэромам Баатэнгам у сваёй штрафной пляцоўцы). Асноўны час так і скончыўся ўнічыю 1:1, у дадатковы галоў не было. Усё вырашылі пенальці, якія больш дакладна прабілі нямецкія футбалісты.

У паўфінале (ён прызначаны на чацвер, 7 ліпеня) сапернікам немцаў будуць французы ці ісландцы, якія сустракаюцца ў 1/4 фіналу 3 ліпеня.

У іншым матчы 1/2 фіналу сустрэнуцца зборныя Партугаліі і Уэльса. Матч пройдзе ў сераду, 6 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі