Відэа, як БАТЭ разгромна прайграў "Дандалку" і развітаўся з Лігай чэмпіёнаў

Відэа, як БАТЭ разгромна прайграў "Дандалку" і развітаўся з Лігай чэмпіёнаў

БАТЭ прайграў "Дандалку" і развітаўся з Лігай чэмпіёнаў. Каманда Аляксандра Ермаковіча не змагла прайсці ірландскі клуб. Другі матч 3-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў прайшоў 2 жніўня ў Дубліне. "Дандалк" у роўнай гульні вырваў перамогу з лікам 3:0, два галы на рахунку Макмілана (44-я і 59-я хвіліны).

БАТЭ не хапала наперадзе вастрыні і жадання. Маючы перавагу пасля першага матчу (хатняй перамогі з лікам 1:0), барысаўчане гулялі "па ліку". Аднак ірландцы не толькі надзейна гулялі ў абароне, але і небяспечна атакавалі. Нападаючыя гаспадароў поля абыгрывалі ў адзінаборствах абаронцаў БАТЭ. Так былі забітыя першыя два мячы "Дандалка" (гл. відэа). Забіць хаця б адзін гол барысаўчане не змаглі ды яшчэ прапусцілі на апошняй хвіліне контратаку і трэці гол.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Верамко, Жаўнерчык (Сігневіч, 82), Дубра, Палякоў, Пік (Гардзяйчук, 65), Кендыш, Карніцкі (Глеб, 46), Іваніч, Рыас, Стасевіч, Радзівонаў (капітан).

Барысаўчане згуляюць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі