Відэа супергола Аляксандра Сафонава ў браму брэсцкага “Дынама”

Відэа супергола Аляксандра Сафонава ў браму брэсцкага “Дынама”

Адным з самых цікавых матчаў 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе было супрацьстаянне “Слуцка” і брэсцкага “Дынама”. У роўнай гульні гаспадары поля вырвалі перамогу на 90-й хвіліне, калі нанёс фантастычны ўдар метраў з 30-ці Аляксандр Сафонаў (гл. відэа). У даданыя да асноўнага часу некалькі хвілін дынамаўцы адыграцца ўжо не змаглі.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура: “Віцебск” — “Гомель” — 1:0, “Крумкачы” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:3, “Дынама” (Мінск) — “Мінск” — 1:0, “Славія” — “Шахцёр” — 0:3, “Нафтан” — “Нёман” — 3:2, “Дняпро” — “Гарадзея” — 2:2. У панядзелак у апошнім паядынку тура сустрэнуцца “Іслач” і БАТЭ. Ён адбудзецца на сталічным стадыёне ФК “Мінск”, пачатак у 19.45.

У чэмпіянаце лідыруе мінскае “Дынама” — 52 ачкі, “Шахцёр” мае 50, у БАТЭ 45 ачкоў і матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі