Відэа матчаў 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Адбыліся першыя матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Італьянскі "Напалі" ў гасцях разграміў нямецкі "Вольфсбург" — 4:1, два галы на рахунку Гамшыка. Іспанская "Севілья" выйграла на сваім полі ў санкт-пецярбургскага "Зеніта" — 2:1. Аляксандр Разанцаў вывеў гасцей наперад на 29-й хвіліне, аднак утрымаць пераможны лік не ўдалося. Карлас Бакі і Дэніс Суарэс прынеслі сваёй камандзе перамогу.

Кіеўскае "Дынама" ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны ўпусціла перамогу ў матчы з італьянскай "Фіярэнцінай" — 1:1. Бельгійскі "Бруге" і днепрапятроўскае "Дняпро" згулялі ўнічыю 0:0.

Матчы ў адказ пройдуць 23 красавіка.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі