Відавочцы: Каля аэрапорта Данецка ідзе абстрэл з "Градаў" і мінамётаў

Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках, піша censor.net.ua

"Данецк — асаблівы статус, гэта добра, зараз па раніцах прачынаюся ад "законнай "артылерыі", — іранізуюць жыхары. 

"15-ы ўчастак. У нас былі чуваць магутныя выбухі, а за імі пайшлі аўтаматы", — паведамляе адзін з жыхароў. 

"10-15 хвілін таму чула, як адпрацаваў "Град", пару хвілін таму — мінамётны абстрэл, паміж вылетам снарада і прызямленнем усяго 3 секунды", — пішуць жыхары Данецка. 

Паведамляецца, што ў раёне аэрапорта відаць два слупы чорнага дыму, адзін вельмі вялікі. 

Гаворыца, што снарады трапілі ў вучэльню №58 і газаправод.

Фота — inforesist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі