Віцебскія лякарні з пачатку года закупілі 540 мяхоў для трупаў

Віцебскія лякарні з пачатку года закупілі 540 мяхоў для трупаў

Віцебская абласная інфекцыйная лякарня 9 лютага закупіла праз тэндар 150 мяхоў для трупаў. 

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", папярэдняя закупка была тыдзень таму. Тады клініка купляла таксама 150 такіх патолагаанатамічных мяхоў.

Агулам ад пачатку года віцебскія лякарні купілі 540 мяхоў для ўпакоўкі цел памерлых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі