Віцебскіх графіцістаў на востраве Балі вінавацяць у незаконным прадпрымальніцтве

Віцебскіх графіцістаў на востраве Балі вінавацяць у незаконным прадпрымальніцтве

У непрыемную гісторыю трапілі віцебскія мастакі са стрыт-арт-каманды HoodGraff, якія падарожнічаюць па выспе Балі ў Інданэзіі. 12 красавіка іх затрымала мясцовая іміграцыйная служба і абвінаваціла ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, інфармуе tut.by. 

Падставай для затрымання стала чарговае графіці, якое намалявалі віцябляне. Праз нейкі час іх адпусцілі, але пашпарты не вярнулі. Па словах кіраўніка стрыт-арт-каманды Арцёма Буржа, ім пагражае штраф у 37,5 тысячы долараў або да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Графіцісты падарожнічаюць па Балі ўжо некалькі месяцаў. Яны паспелі намаляваць ужо шмат партрэтаў — Умы Турман, Джэка Нікалсана ды інш. Арцём Бурж кажа, што ўсе работы былі выкананыя за грошы саміх мастакоў і пры ўзгадненні з гаспадармі будынкаў ды мясцовай рэлігійнай грамадой. Іміграцыйная служба, па словах Буржа, не мае доказаў таго, што беларускія мастакі атрымлівалі грошы за свае працы.

Віцебскіх графіцістаў на востраве Балі вінавацяць у незаконным прадпрымальніцтве
Фота: група HoodGraff у Вконтакте

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі