Польшча падазрае грамадзянку Беларусі ў адмыванні грошай
Супрацоўнікі ABW, фота ілюстрацыйнае / ABW
Міжнародную групу, якая займалася адмываннем грошай, затрымалі ў Польшчы, піша Reform са спасылкай на Агенцтва ўнутранай бяспекі. Сярод затрыманых — грамадзянка Беларусі і грамадзяне Украіны.
Грошы адмываліся праз абмены валюты і фіктыўныя куплі золата. Усяго ў групе 9 чалавек. Іх падазраюць у здзяйсненні транзакцый на суму звыш 87 млн долараў. У затрыманых канфіскавалі золата і наяўныя грошы на суму больш за 250 тыс. долараў.
Якая мера стрымання прынята ў дачыненні да грамадзянкі Беларусі, у прэс-рэлізе не ўдакладняецца.