Віцебскі "Ленін з катом" змяніў колер і стаў пагражаць кулаком
![Віцебскі "Ленін з катом" змяніў колер і стаў пагражаць кулаком](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lenin_kot_1.jpg.webp?itok=sleVUneL)
Знакамітую на ўсю Беларусь віцебскую скульптуру, якую ў народзе называць "Ленін з катом", адрамантавалі і перафарбавалі. Бетонная статуя правадыра сусветнага пралетарыята ў таварыстве коціка стаіць на чыгуначнай станцыі "Лучэса", на вуліцы Радаснай. Яе ўсталявалі па сваёй ініцыятыве мясцовыя дачнікі.
Як піша vkurier.by, сёлета ў траўні скульптура пацярпела ад дзеянняў маладых людзей, якія назвалі сябе анархістамі. Бетоннаму Леніну адбілі руку, якую ён працягваў наперад, а коціку — галаву. Хлопцаў знайшлі па запісах з відэакамер і пакаралі за хуліганства. Пазней Уладзіміра Ільіча невядомыя аблілі чырвонай фарбай.
Пасля рамонту скульптура змянілася: раней Ленін рабіў указальны жэст, а цяпер пагражае сціснутым кулаком. Коціку прыладзілі новую галаву. Апроч таго, скульптурная група перафарбаваная ў колер "металік".
![Віцебскі "Ленін з катом" змяніў колер і стаў пагражаць кулаком](/sites/default/files/paragraphs/image/leninkot2.jpg)