"Віцебскі кур'ер" аштрафавалі больш як на 1 мільён рублёў

Суд Лёзненскага раёна прызнаў вінаватым у незаконным распаўсюдзе газеты "Віцебскі кур'ер" аднаго з яе заснавальнікаў Віктара Рамнёва. Яму прысудзілі штраф у 1  млн 225 тыс. рублёў (35 базавых велічыняў). Наклад газеты канфіскаваны. Як паведамляла Еўрарадыё, актывісты кампаніі "Наш дом" зладзілі перформанс: прыйшлі ў сукенках з газеты "Віцебскі кур'ер". Як паведаміла Еўрарадыё кіраўніца кампаніі "Наш дом" Вольга Карач, гэта была не адзіная акцыя пратэсту супраць абсурднасці працэсу:

Карач: "Віктар Рамнёў і частка людзей дэманстратыўна пакінулі залу суда на перыяд зачытвання прыгавору, бо ўсё, у прынцыпе, было зразумела".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі