“Віцебск” спыніў пераможную серыю “Дарыды”

Апошні матч 21-га тура паміж “Віцебскам” і “Дарыдай” аказаўся багатым на галы. Віцябляне першыя адкрылі лік, але гаспадары – “Дарыда” – кожны раз выраўнівалі шансы.
Але пасля таго, як на 88-й хвіліне Аляксандр Булойчык зрабіў лік 3:2,
на тое, каб адыграцца, у “Дарыды” ўжо не было часу.

Адзначым, што ў
папярэдніх турах “Дарыда” атрымала дзве перамогі запар, у тым ліку і
над лідэрам – барысаўскім БАТЭ. Такім чынам іх кароткая пераможная
серыя ў панядзелак была спынена.