Вы тут

"Віцебск" абыграў "Слуцк" і падняўся на чацвёртае месца

Заўзятары "Віцебска" / vk.com/fcvitebskby

У пятніцу стартаваў 19-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Віцебск" абыграў "Слуцк" — 2:0. Абодва галы (на 19-й і 75-й хвілінах) забіў бразільскі легіянер Дыега Сантас. У іншым сённяшнім матчы "Рух" упусціў перамогу ў матчы са "Славіяй" — 3:3.

Іншыя паядынкі тура пройдуць 25-26 ліпеня.

У першынстве лідыруюць "Шахцёр" і БАТЭ — па 34 ачкі, у "Нёмана" — 31 ачко. "Віцебск" набраў 29 ачкоў і падняўся на чацвёртае месца. Столькі ж мае і сталічны "Энергетык-БДУ".

@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.