Віцэ-прэзідэнт Афганістана заклікаў арганізоўваць супраціў талібам

Віцэ-прэзідэнт Афганістана заклікаў арганізоўваць супраціў талібам

Віцэ-прэзідэнт Афганістана Амрула Салех заклікаў арганізоўваць супраціў талібам. Ён у Twitter аб'явіў сябе легітымным кіраўніком дзяржавы і спасылаецца на Канстытуцыю — прэзідэнт з'ехаў за мяжу. Салех сцвярджае, што знаходзіцца ў Афганістане і наладжвае сувязь з сусветнымі лідарамі, каб атрымаць іх падтрымку, піша meduza.io.

"Мы павінны паказаць, што Афганістан — не В'етнам, а "Талібан" — нават аддалена не армія В'ентконга", — заявіў Амрула Салех.

Тым часам "Талібан" узяў пад кантроль большую частку Афганістана, у тым ліку сталіцу. Прэзідэнт Ашраф Гані не змог ці не захацеў арганізоўваць супраціў талібам. Пасля ён патлумачыў свае дзеянні нежаданнем праліваць кроў.

Пакуль невядома, ці ёсць у Салеха ўзброеныя фармаванні, на якія ён мог бы абаперціся. Армія Афганістана, нават падрыхтаваны амерыканцамі спецназ, здаваўся талібам без бою.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі