Віцэ-прэм'ер Петрышэнка не бачыць падставаў для "дыстанцыёнкі" ў школах
У школах няма перадумоваў для пераходу на дыстанцыйнае навучанне ў сувязі з COVID-19. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
"Адзначу, што на працягу першай чвэрці школу наведвалі не менш за 85% навучэнцаў, па хваробе прапускалі навучальныя заняткі не больш за 11% школьнікаў", — цытуе яго словы дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.
Для параўнання прыгадаем, што ўвесну, калі ўводзілася дыстанцыйнае навучанне, у Беларусі фіксавалася па 300-400 новых хворых штодня. Цяпер кожны дзень Мінздароўя паведамляе пра амаль 1000 новых выпадкаў (за апошнія суткі зарэгістравана 983 новыя выпадкі захворвання) — і гэта не нагода для дыстанцыйнага навучання.
Пры гэтым Петрышэнка прызнаў, што ва ўніверсітэтах некаторыя ргупы пераходзяць на аддалены фармат навучання. Сёння так вучацца 10% студэнтаў.
Па словах віцэ-прэм'ера, рашэнні пра магчымую карэкціроўку навучальнага працэсу будуць прымацца з улікам паказчыкаў па захворванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.