Віцэ-прэм'ер Ляшэнка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі Зяленскага ва Украіне

Віцэ-прэм'ер Ляшэнка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі Зяленскага ва Украіне

На інаўгурацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якая пройдзе сёння ў Кіеве, Беларусь будзе прадстаўленая віцэ-прэм'ерам Ігарам Ляшэнкам. Пра гэта парталу TUT.by паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Дарэчы, на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі ў 2014 годзе ездзіў Аляксандр Лукашэнка. Тады запрашэнне было адпраўленае асабіста на імя кіраўніка Беларусі. Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, як піша TUT.by, разаслаў цыркулярнае запрашэнне праз амбасады.

Плануецца, што на інаўгурацыю ў Кіеў прыбудуць прэзідэнты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі, Венгрыі, а таксама віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч і памочнік генсакратара NATO. Прадстаўнікоў Расіі на інаўгурацыю Зяленскага не запрасілі.

Сам Зяленскі запрасіў людзей прыйсці зранку 20 траўня ў Марыінскі парк. Ён заявіў, што адтуль адправіцца на інаўгурацыю ў Вярхоўную Раду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі