Віцэ-прэм'ер лічыць новы транспартны падатак справядлівым

Пра гэта сёння паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае БЕЛТА.



Нагадаем, што ўрад краіны прапанаваў увесці падатак за допуск аўтамабіляў да руху па дарогах. За гэта давядзецца заплаціць ад 1 да 25 базавых велічыняў.



Па словах Калініна, такая мера патрэбная, бо сродкаў, якія выдаткоўваюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне дарог, недастаткова. Чыноўнік дадаў, што прыватныя асобы будуць плаціць падатак пры праходжанні дзяржтэхагляду.



У віцэ-прэм'ера спыталі, ці будуць прадугледжаныя палёгкі для пенсіянераў. На гэта чыноўнік адказаў, што такое пытанне ва ўрадзе пакуль не разглядалі.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі