Ветэраны сустрэнуцца ў Skype

Дабрачынную акцыю "Дзень Перамогі са Скайпам" ініцыюе міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа ва Ўкраіне. Акцыя пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, паведамляе "Багнет". Толькі з Данецкай вобласці ў Кіеў адпраўлена больш за 70 заявак ад ветэранаў, якія выказалі жаданне ў анлайнавым рэжыме пагутарыць са сваімі аднапалчанамі або людзьмі, з якімі іх звязала вайна.

Сувязь будзе ажыццяўляцца з абласных памяшканняў Чырвонага Крыжа. Сярод заявак данецкіх ветэранаў былі таксама просьбы аб сувязі з сябрамі з іншых краін, у прыватнасці ў Расіі, Беларусі, Ізраілі, Канадзе. Кожны ветэран арыентыровачна зможа пагаварыць з "замежжам" не менш за 10-15 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі