Ветэран распавёў байкерам, чаму нам зайздросцяць амерыканцы (фота)

Мотапрабег байкераў “Мір і памяць” праходзіць у Глыбокім 1-2 мая. Яго арганізаваў мясцовы мотаклуб “The hooligans MC”. У ім прымаюць удзел байкеры з Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Лепеля, Полацка, Браслава, Ашмянаў, Мінска і іншых гарадоў нашай краіны. Таксама ёсць удзельнікі і з Расіі.

Перад пачаткам прабега адбыўся мітынг, на якім перад байкерамі выступіў кіраўнік глыбоцкай арганізацыі ветэранаў Уладзімір Развадоўскі. Ён правёў кароткі экскурс у гісторыю Вялікай айчыннай вайны і адзначыў, што іншыя краіны дагэтуль зайздросцяць савецкім воінам. Бо толькі савецкія воіны атрымлівалі медаль “За ўзяцце Берліна”.

“Толькі Чырвоная армія мае такі медаль. А як зайздросцілі амерыканцы, і да гэтай пары зайздросцяць амерыканцы, англічане і французы, што ў іх няма такога медаля”, — сказаў Уладзімір Развадоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі