Вераніка Паўловіч узяла "бронзу" на адкрытым чэмпіянаце Даніі

Паспяхова выступіла на адкрытым чэмпіянаце Даніі па настольным тэнісе беларуска Вераніка Паўловіч. У адзіночным разрадзе яна стала бронзавым прызёрам, саступіўшы ў паўфінальным паядынку кітаянцы Лю Шывен - 0:4. У выніку, прадстаўніца КНР стала пераможцай спаборніцтваў. Адзначым, што на шляху да паўфінала Вераніка Паўловіч перамагла вядомую харвацкую спартсменку Тамару Бораш - 4:3, Рыту Кертаі з Венгрыі - 4:0 і сваю сястру Вікторыю - 4:1.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі