Венесуэла паставіць Беларусі першыя 20 тон кавы

Беларусь і Венесуэла падпісалі кантракт на пастаўку першай партыі венесуэльскай кавы.
Як паведамляе прэс-служба амбасады Венесуэлы ў нашай краіне, 10 сакавіка беларускае прадпрыемства "Мінбакалеягандаль" і прадпрыемства па вытворчасці і перапрацоўцы кавы "Café Venezuela" падпісалі кантракт на першую пастаўку 20 тон венесуэльскай кавы "Прэміум".

Гэтая партыя кавы, падкрэсліваецца ў паведамленні амбасады, "выраблена, упакавана і аформлена па-руску спецыяльна для Беларусі". Беларускі бок таксама выказаў зацікаўленасць у набыцці венесуэльскай какавы і нацыянальнага венесуэльскага напою какуй.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі