Венесуэла пастаўляе нафту ў Беларусь на знак салідарнасці

Кошт венесуэльскай нафты для Беларусі — камерцыйная таямніца, якая калі-небудзь стане яўнай. Пра гэта заявіў пасол Венесуэлы Амерыка Дыас Нуньес на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Дыпламат сказаў, што калі б пастаўкі ў Беларусь былі нерэнтабельныя, іх бы не ажыццяўлялі. Кіраўнік пасольства падкрэсліў: іншыя краіны Лацінскай Амерыкі таксама атрымліваюць венесуэльскую нафту на льготных умовах. Такія пагадненні былі дасягнутыя на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краінаў. Гэта жэст салідарнасці і падтрымкі беларускага народу. У 2011 годзе Венесуэла паставіць у Беларусь 10 мільёнаў тон нафты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі