Венесуэла і Лівія з-за даўгоў пазбавіліся права голасу ў ААН

Венесуэла і Лівія з-за даўгоў пазбавіліся права голасу ў ААН

Генсек ААН Пан Гі-Мун праінфармаваў Генасамблею арганізацыі пра тое, што 15 краін-удзельніц не заплацілі членскія ўнёскі і цяпер могуць галасаваць у ААН толькі ў выключных выпадках.

Афіцыйны ліст за подпісам Пан Гі-Муна быў распаўсюджаны ў пятніцу. Сярод краін-даўжнікоў генсек назваў, у прыватнасці, Венесуэлу і Лівію. Венесуэла вінная арганізацыі каля 3 мільёнаў долараў.

Таксама ў спісе даўжнікоў Дамініканская рэспубліка (2,1 мільёна долараў), Сент-Вінсент і Грэнадзіны (2155 долараў) і Бурундзі (1360 долараў).

Калі краіна-чалец ААН не можа заплаціць па незалежных ад яе абставінах, то ёй могуць пакінуць права голасу. Генасамблея прыняла рэзалюцыю, якая дазваляе галасаваць, нягледзячы на доўг, пяці бедным краінам, якія знаходзяцца ў стане вайны. Сярод такіх краіны Самалі і Йемен.

Пры гэтым пазбаўленая права голасу Венесуэла ў наступным месяцы стане старшынёй Савета бяспекі ААН. Доўг па чаленскіх унёсках на гэта не паўплывае, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі