Венедыктаў — Лукашэнку: вам было прапанавана ўзначаліць саюзны парламент

Венедыктаў — Лукашэнку: вам было прапанавана ўзначаліць саюзны парламент

Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў 11 ліпеня ў праграме "Будзем назіраць" пракаментаваў нядаўняе эмацыйнае выказванне Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ беларускі кіраўнік пераказаў словы Венедыктава: "Вось Лукашэнка — гэта пытанне цаны. Ну дык прапануйце Лукашэнку добрую цану!". Лукашэнка абурыўся ім і заявіў, што не прадасць незалежнасць Беларусі ні за якія грошы: "У труне кішэняў няма! Колькі б у цябе мільярдаў ні было, на тым свеце табе... не будуць патрэбныя!".

"Цябе паўшчуваў Лукашэнка?", — спытаў у Аляксея Венедыктава вядучы праграмы.

"Ды ён не паўшчуваў, Лукашэнка, — кажа галоўны рэдактар. — Гэта маё інтэрв'ю [украінскаму журналісту] Гардону. Натуральна, даклалі...".

Аляксей Венедыктаў лічыць, што Аляксандру Лукашэнку няправільна пераказалі яго словы.

"Я гаварыў не пра тое, што ідзе гандаль паміж  Лукашэнкам і Расіяй, — кажа Венедыктаў. — А пра тое, што Расія лічыць, што трэба прапанаваць нейкую цану, і ён прадасца. Як звычайна, я аддзяляю сваю кропку гледжання ад кропкі гледжання тых людзей, якія прымаюць рашэнні. Сапраўды, Аляксандр Рыгоравіч, і вы ведаеце гэта, у Маскве вельмі многія лічаць, што трэба прапанаваць вам "адэкватны кошт", каб вы пагадзіліся на аб'яднанне Расіі і Беларусі. Пры гэтым, Аляксандр Рыгоравіч, цана гэтая "не па кішэнях". Гэта — пасада і аб'ём паўнамоцтваў. І сапраўды вам было прапанавана ўзначаліць саюзны парламент. І вы правільна сказалі ў інтэрв'ю зноў жа мне, што гэта нейкая бздура... Я лічу, што па-ранейшаму вельмі многія людзі ў Маскве — у Крамлі, у [маскоўскім] Белым доме — лічаць, што проста вам не даклалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі