"Вельмі сумна адпускаць". Што кажуць калегі кандыдатаў у дэпутаты

"Вельмі сумна адпускаць". Што кажуць калегі кандыдатаў у дэпутаты

521 кандыдат, сярод іх людзі самых розных узростаў і прафесій. Ёсць беспрацоўныя, прадпрымальнікі, пенсіянеры, чыноўнікі і, вядома, дырэктары прадпрыемстваў і школ. Менавіта іх (калі лічыць дзейных дэпутатаў) прынята ўважаць на выбарах за фаварытаў. Спрабуем паразмаўляць з калегамі (былымі?) кандыдатаў, якія дзеля дэпутацкага мандата адмовіліся ад цёплых кіраўнічых пасадаў.

"Гэта наш начальнік дэпо. Ну, вядома шкада адпускаць. Ён выдатны кіраўнік. І вельмі нам нават сумна яго адпускаць. Але мы вельмі радыя за яго. Што ён вось так ідзе наперад. І тым не менш ёсць невялікі сум", — расказваюць мне ў прыёмнай Аршанскага лакаматыўнага дэпо пра кандыдата Віталя Чудовіча.

У перамозе Чудовіча чыгуначнікі не сумняваюцца. Маўляў, у горадзе яго ўсе ведаюць, павінен перамагчы.

Галоўны інжынер Бярозаўскага сыраробнага камбіната, а цяпер кандыдат у дэпутаты Леанід Качына. Супрацоўнік прадпрыемства, які не назваў свайго імя і пасады, запэўнівае: дэпутацтва Качыны толькі дапаможа камбінату:

"Адстойваць інтарэсы перапрацоўчай галіны будзе. Сельскай гаспадаркі, нашага рэгіёна. Неяк вось так. Ці шкада нам, што сыходзіць? Яшчэ ж выбары будуць. Пакуль проста балатуецца. Усё залежыць ад людзей. А замена ёсць. Падрыхтаваная надзейная змена. Але вы гэтыя мае словы не выкарыстоўвайце нідзе. Навошта яму гэтая рэклама?"

"Вельмі сумна адпускаць". Што кажуць калегі кандыдатаў у дэпутаты

"Спіс пераможцаў" парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 верасня

Еўрарадыё за месяц да дня галасавання склала свой спіс пераможцаў і, адпаведна, будучых дэпутатаў. Тое самае мы рабілі перад мінулымі выбарамі ў парламент, у 2012 годзе. Тады прагноз Еўрарадыё спраўдзіўся на 94%. Ці атрымаецца палепшыць яго сёлета, даведаемся праз месяц.

І насамрэч, навошта кандыдату ў дэпутаты лішні раз свяціцца. Лепш, каб пра яго нічога не ведалі. Прыкладна тое самае меркаванне маюць калегі кандыдаткі Алены Яршовай, яна працуе намеснікам кіраўніка Аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста. Там пра станоўчыя бакі сваёй калегі размаўляць адмаўляюцца катэгарычна. Значна больш шанцуе ў школе №13 Гродна. У парламент ідзе яе дырэктар Лілія Кір'як. Яе сакратарка і радая поспехам начальніцы, і крыху сумуе:

"Гэта ўсё ж кар'ерны рост для Ліліі Вацлаваўны. Я лічу, што яна варты чалавек. Я тут у прыёмнай працую, магу сказаць, які яна чалавек. Толькі станоўчыя водгукі. Дрэннага нічога сказаць не магу. Ці лепш было б, каб яна засталася ў школе? Вы такое правакацыйнае пытанне задаяце. Лілія Вацлаваўна шмат добрага для школы зрабіла", — расказвае пра дырэктарку падначаленая.

А ў школе №1 Бялынічаў нечакана нарываюся на... саму дырэктарку-кандыдатку Таццяну Балдышэўскую. Гаворыць, што ў адпачынак пайсці не можа — ужо адгуляла і няма на каго пакінуць школу. Таму агітаваць збіраецца вечарамі, пасля працы. У сваёй перамозе Балдышэўская зусім не перакананая:

"Гэта ж не значыць, што я сышла. У нас жа не адна я балатуюся. Яшчэ тры кандыдаты. У нас жа, вы ведаеце, выбары. Людзі прыйдуць. А каго яны выберуць, хто яго ведае".

Як бачым, у Беларусі яшчэ не ўсе перакананыя, што склад парламента вызначаецца зусім не на выбарчых участках. Цікава будзе пагаварыць з дырэктаркай Бялыніцкай школы Таццянай Балдышэўскай пасля выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі