Мінскае "Дынама" будзе гуляць "хатнія" матчы Лігі канферэнцый у Азербайджане

"Дынама" (Мінск)

"Дынама" (Мінск)

Мінскае "Дынама" вызначылася са стадыёнам, дзе будзе прымаць сапернікаў у групавым этапе Лігі канферэнцый. Праз санкцыі клуб, як і іншыя беларускія каманды, з сакавіка 2022 года не можа гуляць у Беларусі. Таму "хатнія" сустрэчы будзе праводзіць у Азербайджане.

Але не ў Баку, а ў Сумгаіце — на стадыёне імя Мехці Гусейнзадэ.

3 кастрычніка "Дынама" (Мінск) згуляе там з шатландскім "Хартсам", 28 лістапада — з "Капенгагенам" з Даніі, 12 снежня — з "Ларнам" з Паўночнай Ірландыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі