У Брэсце будуюць дом на школьным стадыёне: што будзе з урокамі фізкультуры?

Дом будуюць проста на тэрыторыі школы

Дом будуюць проста на тэрыторыі школы / @minstroybelarus

Вуліца Адамкоўская ў Брэсце, раён Рэчыца. Там блізка адна ад адной размешчаныя сярэднія школы №27 і №5, а паміж імі быў стадыён. Цяпер на яго месцы плануюць пабудаваць вялікі шматкватэрны дом.

У сеціве з'явілася відэа, дзе мясцовая жыхарка незадаволена выказваецца пра новы дом і не разумее, чаму яго вырашылі пабудаваць проста на школьным стадыёне. Яна таксама задаецца пытаннем, дзе цяпер дзеці будуць займацца фізкультурай.

Але ці ўсё так страшна на самай справе? Еўрарадыё патэлефанавала ў школы і забудоўшчыку і вось што даведалася.

 

“Не можа забяспечыць ажыццяўленне адукацыйнай функцыі”

Праект дома на Адамкоўскай распрацоўваў "Брэстжылбуд". У архітэктурна-будаўнічай канцэпцыі сказана, што тэрыторыя, на якой знаходзіўся стары стадыён, "не можа забяспечыць ажыццяўленне адукацыйнай функцыі (пляцоўкі не абсталяваныя спартовым інвентаром, пакрыццё разбуранае альбо адсутнічае)".

В Бресте строят дом на школьном стадионе: что будет с уроками физкультуры?
Генплан дома / brestcity.com

— Будоўлю скончаць ужо сёлета. Наколькі я ведаю, яна абгароджаная плотам і ў цэлым з'яўляецца бяспечным месцам. А новы стадыён адкрылі некалькі дзён таму, на ім будуць займацца дзеці ўсіх найбліжэйшых школ. Наша арганізацыя распрацавала праект па заданні на праектаванне. Праект прайшоў экспертызу, было праведзенае грамадскае абмеркаванне, ёсць рашэнне пра будаўніцтва, мы нічога не парушаем і дзейнічаем у рамках заканадаўства.

Мы сустракаліся з грамадзянамі, абмяркоўвалі, паказвалі, якія будуць праведзеныя працы. Калі ў вас былі нейкія незадаволенасці, то на адкрыцці стадыёна трэба было падысці да губернатара, да мэра горада і выказаць свае незадаволенасці.

 

“Знайшлі дзе дом будаваць”

У каментарах пад відэа з нагоды будаўніцтва дома на тэрыторыі школы меркаванні разышліся. Нехта піша, што спорт — гэта нявыгадна, а здаровыя людзі нікому не патрэбныя.

А многія пісалі, што заўсёды знойдуцца тыя, каму нешта не падабаецца.

Хтосьці здзіўляўся і нават не верыў, што дом будуюць проста на тэрыторыі школы: "Так, дом няма дзе больш будаваць. Гэта апошні ўчастак зямлі" або "Знайшлі дзе дом будаваць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі