Велагоншчык Кірыенка заяўляе, што не падаў з ровара падчас алімпійскай гонкі

Велагоншчык Кірыенка заяўляе, што не падаў з ровара падчас алімпійскай гонкі

Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка абверг інфармацыю пра сваё падзенне з ровара падчас групавой гонкі на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Спартсмен заяўляе, што прычынай яго сыходу з дыстанцыі стала тэхнічная паломка.

“Ніякага падзення і пашкоджання рукі не было. Мне не зразумела, чаму СМІ распаўсюдзілі гэту інфармацыю. Я не планаваў змагацца за медалі ў гэтай гонцы. Стаўку раблю на індывідуальныя спаборніцтвы, пра што і казаў напярэдадні. Працаваў на Канстанціна Сіўцова, аднак сышоў з дыстанцыі на 20 км раней, чым планаваў, з-за таго, што зламаўся пераключальнік блоку перадач і зляцеў ланцуг”, — прыводзіць словы Кірыенкі сайт НАК Беларусі.

Апроч таго паведамляецца, што на распаўсюджаным асобнымі СМІ фота зняты не Васіль Кірыенка, а іншы спартсмен.

Што да іншага беларускага ўдзельніка гонкі Канстанціна Сіўцова, то ён заняў 49-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі