Вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду прагназуюць 9 красавіка

Вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду прагназуюць 9 красавіка

У чацвер, 9 красавіка, у Беларусі ўначы чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Удзень сіноптыкі прагназуюць павелічэнне воблачнасці, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. У асобных раёнах краіны ўдзень чакаецца моцны парывісты вецер да 15018 метраў за секунду. 

Уначы будзе ад 0 да 5 градусаў цяпла, месцамі 1-3 марозу. Удзень чакаецца ад +10 па поўначы да +22 па поўдні краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі