Вецер, дажджы, снег і аранжавы ўзровень небяспекі — якім будзе панядзелак
![Вясна ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/20200428_112302.jpg.webp?itok=9yRi9PhL)
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
У панядзелак на ўсёй тэрыторыі Беларусі захаваецца халоднае, ветранае і з ападкамі надвор'е. Пройдуць моцныя дажджы і мокры снег. Месцамі — навальніцы. Чакаецца паўночны парывісты вецер, днём — з пераходам на заходні. Зыходзячы з неспрыяльных умоў надвор'я сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэмпература паветра складзе плюс 1-7 градусаў, па ўсходзе — да 9-ці цяпла. Днём будзе +3+9, на поўдні і паўночным усходзе — 10-12 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.