Вы тут

Важныя графікі па COVID-19 у Беларусі (абнаўляецца штодня)

Графікі па распаўсюджанні каранавіруса / Еўрарадыё​

Каб разумець, як каранавірусная інфекцыя распаўсюдзілася ў Беларусі, журналісты Еўрарадыё намалявалі некалькі дыяграм. Па іх відаць, напрыклад, ці залежыць колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 ад колькасці зробленых тэстаў (спойлер: не) і ці запавольваецца распаўсюджанне віруса ў нашай краіне (спойлер: таксама не).

Магчыма, вам таксама будзе цікава паглядзець на гэтыя дыяграмы і зрабіць свае высновы.

Мы абнаўляем дыяграмы кожны дзень. Крыніца дадзеных: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Магчыма, графікі не будуць карэктна адлюстроўвацца ў браўзэры Safari на iPhone.

А наступную інфаграфіку мы не зможам абнаўляць штодня, бо з 10 красавіка Міністэрства аховы здароўя публікуе дадзеныя аб распаўсюдзе COVID-19 па рэгіёнах Беларусі нерэгулярна. Чыноўнікі незадаволеныя тым, што журналісты расследуюць і распавядаюць гісторыі хвароб і смерцяў ад наступстваў COVID-19. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік лічыць, што "баючыся лішняй увагі, людзі пазней звяртаюцца да медыкаў".

Карта актуальная на 24 красавіка 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.