Вайна палыхне не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе — Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч / БЕЛТА
Аляксандр Вальфовіч / БЕЛТА

У Маскве дзяржсакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч паскардзіўся на суседзяў Беларусі-удзельнікаў NATO. Ён быў на 10-й сустрэчы сакратароў саўбезаў краін СНД і заявіў, што Польшча і краіны Балтыі адгарадзіліся агароджай і не ідуць на кантакты з афіцыйным Мінскам. 5-метровы металічны плот, які Польшча пабудавала, каб спыніць натоўпы мігрантаў, што ішлі з Беларусі, Вальфовіч назваў "Берлінскай сцяной" у Белавежскай пушчы.

"Перш за ўсё выклікае неспакой мілітарызацыя Польшчы і яе агрэсіўныя намеры: на шкоду эканамічным інтарэсам сваёй краіны стаўка зробленая на мілітарызацыю, павелічэнне колькасці ўзброеных сіл, тэхнікі, ніхто не думае аб простым польскім народзе і для чаго гэта трэба, цытуе словы дзяржсакратара Саўбеза БЕЛТА. — Але для чаго гэта трэба, зразумела: развязаць агрэсію. Развязаць агрэсію ў адносінах да каго? Натуральна, бліжэй за ўсіх знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. Але польскае кіраўніцтва павінна разумець, што калі развяжа агрэсію, вайна закране не толькі тэрыторыю Беларусі, яна палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы".

Зразумела, Аляксандр Вальфовіч змаўчаў, чаму ў РБ сапсаваныя адносіны з суседзямі. У Польшчу, Літву і Латвію з Беларусі перапраўляліся мігранты з Блізкага Усходу і Афрыкі, каб стварыць гэтым краінам праблемы і прымусіць пайсці на саступкі. Што да Украіны, то ўлады Беларусі спрыялі і працягваюць спрыяць расійскім вайскоўцам, якія знаходзяцца ў нашай краіне. На паўднёвых межах трымаюцца войскі нібыта для абароны, а насамрэч для адцягвання ўкраінскіх сіл з фронту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі