Гісторыя са спробай накласці “бан” на Беларусь, за якой нібыта стаяць украінскія ўлады, атрымала нечаканы працяг. Былы баец палка імя Каліноўскага Яўген Міхасюк заявіў, што ў самой Украіне “бан” на ўсе спробы Офіса Ціханоўскай альбо Аб’яднанага пераходнага кабінета наладзіць стасункі накладае кіраўніцтва ўзгаданага палка.
Ці час сёння на публічныя разборкі і “вынясенне смецця з хаты”? Што на самой справе адбываецца ў асяродку кіраўнікоў палка і чаму здараюцца ўнутраныя непаразуменні? Адкуль ў асобных дабраахвотнікаў палітычныя амбіцыі і якое дачыненне да гэтага мае ўкраінскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага Яўген Міхасюк.