Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі ўжо 8 дзён

Ужо восем дзён галадае за кратамі ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён патрабуе максімальна хуткага завяршэння расследавання справы альбо вызвалення пад падпіску аб нявыедзе яго, а таксама Ўладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава.  Нагадаем, Аўтуховіч, Асіпенка і Лявонаў былі затрыманыя ў лютым. Іх вінавацяць у наўмысным знішчэнні маёмасці.

Як паведаміла "Хартыя-97", адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка нічога не ведае пра стан здароўя галадоўніка. Вызвалення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якіх праваабаронцы прызнаюць палітзняволенымі, патрабуе Каардынацыйная рада прадпрымальнікаў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі