Ваўкавыскае прадпрыемства нанесла шкоду навакольнаму асяроддзю на 1,2 млрд

УП "Ваўкавыскае ПМС" выкінула адкіды не ў ажведзенае месца і нанесла шкоду навакольнаму асяроддзю амаль на 1,2 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю.

Паведамляецца, што ваўкавыскае прадпрыемства зносіла цялятнік, кароўнік, частку чермы і расчышчала пад'язныя шляхі да фермы.

КДК адзначае, што гэта не адзіны прыклад. Так, свінакомплекс у філіяле агракомплексу "Шылавічы" агракамбіната "Скідальскага" забрудзіў навакольныя воды. Аўтазапраўкі ў розных раёнах Гродзеншчыны забруджваюць землі, перавышаючы нарматыў гранічна дапушчальных канцэнтрацый хімічных і нафтапрадуктаў.

Агулам за парушэнні правілаў водакарыстання і абыходжання з адкідамі да адказнасці прыцягнутыя 43 сельгасарганізацыі і столькі ж службовых асоб.

Фота — reestr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі