Васілевіч: Беларусь стаіць на парогу адмены смяротнага пакарання
![Васілевіч: Беларусь стаіць на парогу адмены смяротнага пакарання](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vasilievicz-1312.jpg.webp?itok=GjIgrFHw)
Беларусь стаіць на парогу адмены смяротнага пакарання. Пра гэта былы старшыня Канстытуцыйнага суда, былы генпракурор Рыгор Васілевіч паведаміў 13 снежня на міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне".
"Крымінагенная сітуацыя зараз такая, што мы можам адмовіцца ад смяротнага пакарання. З адной агаворкай — захаваць гэтую меру для злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці", — заявіў Васілевіч.
На яго думку, Савет Еўропы зрабіў памылку, калі ў 1997 годзе пазбавіў Беларусь статусу спецзапрошанага пасля рэферэндуму 1996 года. Гэта, мяркуе Васілевіч, пазбавіла Беларусь магчымасці кантактаваць з Еўропай і пераймаць тамтэйшы досвед.
Васілевіч параіў, каб першы крок насустрач беларускім уладам зрабіў менавіта Савет Еўропы — аднавіў для Беларусі статус спецзапрошанага. Магчыма, гэта падштурхне беларускія ўлады да ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне.