Вы тут

Варта падпісацца: экс-выкладчык Ваеннай акадэміі завёў канал на YouTube

Віталь Чырвінскі / Будзьма

Былы выкладчык Ваеннай акадэміі Віталь Чырвінскі, які быў вымушаны звольніцца з установы з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі, узяўся распрацаваць курс новай вучэбнай дысцыпліны “Ваенная гісторыя беларускага народа”.

Лекцыі Чырвінскі будзе публікаваць на адмысловым канале на YouTube. Зараз там ёсць ролік з уводзінамі.

Развіццё ваеннай справы на беларускіх землях. Структура войска. Сродкі ўзброенай барацьбы. Фартыфікацыя. Ваенная стратэгія. Тактыка. Войны, паходы, бітвы. Палкаводцы і военачальнікі зямлі беларускай. Полацкае княства. Вялікае Княства Літоўскае. Беларусь у войнах Расійскай імперыі і Савецкага Саюза. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь”, — піша навуковец у апісанні свайго канала.

Віталь Чырвінскі — аўтар навукова-папулярных кніг “Беларусь у войнах. Асобы і падзеі”, “Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі” (2019). Аўтар артыкулаў на ваенна-гістарычную тэматыку ў часопісе “Наша гісторыя”.

Навуковец страціў працу напрыканцы кастрычніка. Яшчэ летам Чырвінскаму зрабілі заўвагу за тое, што яго "бачылі на пікеце Ціханоўскай". Раней, яшчэ да выбараў, кіраўніцтва наракала на бел-чырвона-белы сцяг (!) у сацсетках навукоўца. У выніку Чырвінскага прызналі "недабранадзейным", за што і звольнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.