Варатар “Ювентуса” і зборнай Італіі Буфон не згуляе супраць БАТЭ

Варатар “Ювентуса” Джанлуіджы Буфон не здолее згуляць у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ.
Яго аднаўленне пасля траўмы мышцы нагі зацягваецца як мінімум на месяц. Сам варатар спадзяецца, што здолее паправіцца да пачатку 2009 года, паведамляе “Прэсбол”.

Нагадаем, Буфон прапусціў і першы матч супраць барысаўскай каманды, які прайшоў 30 верасня на мінскім стадыёне “Дынама”. Тады яго калега аўстрыец Аляксандр Манінгер прапусціў ад футбалістаў БАТЭ 2 галы, а сам матч завяршыўся нічыёй.

Наступная гульня з “Ювентусам”, якая адбудзецца ў Турыне 10 снежня, будзе апошняй у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі