“Вандроўка ў этнаказку” пачалася ў Гудзевічах

17 жніўня ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна праходзіць першы дзень рэгіянальнага этнафэсту абрадаў і рамёстваў “Вандроўка ў Этнаказку”.





У мерапрыемстве прымаюць удзел майстры народнай творчасці дамоў і раёных цэнтраў рамёстваў, фальклорныя гурты, рамеснікі і аматарскія калектывы з Беларусі і Польшчы.





Святочнае адкрыццё фестывалю пачалося з выступлення фальклорных калектываў Гродзеншчыны. Таксама тут дэманстравалі этнамоду і абрадавыя танцы.





Кожны жадаючы пад час этнафэсту можа ўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні, ткацтве, фларыстыцы, вышыўцы, размалёўванні і дэкараванні яек, ганчарствы, коўцы і бісерапляценні.



Ад гасцей з Сувальшчыны можна пачаставацца жытнім хлебам, а ад мясцовых жыхароў у нацыянальных касцюмах — квасам.





Другі дзень рэгіянальнага свята пройдзе 18 жніўня ў Гродне.