Вандалы разграмілі мемарыял на месцы гібелі Барыса Нямцова (фота)

Імправізаваны мемарыял на месцы гібелі расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве разбурылі вандалы. Людзі з павязкамі ў выглядзе “георгіеўскіх” стужак разбілі рамкі з фотаздымкамі Нямцова, замалявалі іх з балончыкаў і зламалі таблічку з надпісам “Нямцоў-мост”. Таксама яны змясцілі зневажальныя плакаты на адрас Нямцова.

Адказнасць за апаганьванне мемарыялу ўзялі на сябе сябры гэтак званага рускага вызваленчага руху SERB. Адзін з гэтых актывістаў выклаў здымкі з акцыі ў сацыяльных сетках, піша ВВС.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы на Вялікім Маскварэцкім мосце. Па справе аб забойстве апазіцыянера арыштаваныя пяць чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі