Вы тут

Валерыя Герасімава звольнілі з Прэзідэнцкай бібліятэкі

Фота: osh.by

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" абуранае, што з Валерыем Герасімавым, загадчыкам адзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, не працягнулі працоўны кантракт на наступны год. У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што ён "прысвяціў [бібліятэцы] сорак гадоў свайго жыцця — увесь працоўны стаж" і "такі высокапрафесійны спецыяліст стаў раптоўна непатрэбным".

"Відавочна, што асноўнай прычынай адмовы ў працягу працоўнага кантракта стала нацыянальная самасвядомасць, актыўная грамадзянская пазіцыя Валерыя Герасімава, якую ён ніколі не хаваў, у тым ліку адстойваючы права на пашырэнне беларускай мовы — тытульнай мовы нашай нацыі, яго любоў да Беларусі, яго жаданне зрабіць для росквіту Радзімы ўсё магчымае", — гаворыцца ў заяве "Бацькаўшчыны".

Валерыю Герасімаву 61 год. Ён — вядомы бібліятэкар-бібліёграф, краязнавец, даследчык гісторыі і культуры нашай краіны. Ва Урадавай (з 1994-га — Прэзідэнцкай) бібліятэцы Герасімаў працаваў з 1976 года. Ён — адзін з заснавальнікаў ЗБС "Бацькаўшчына", з'яўляецца намеснікам старшыні Вялікай Рады арганізацыі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Галоўны трэнер ФК "Шахцёр" Алег Кубараў. Фота: vk.com/fcshakhterby