Валер Костка: Улады прыцягваюць КДБ да сваіх палітычных гульняў

Беларускі КДБ распаўсюдзіў 17 снежня ў прэсе інфармацыю, што ўпраўленне ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржбяспекі спыніла дзейнасць у Беларусі трох агентаў спецслужбаў. У распаўсюджанай заяве не гаворыцца, на каго працавалі замежныя агенты. Пазначаецца толькі, што гэта “сумежныя з Беларуссю дзяржавы”.  Падпалкоўнік запасу КДБ Валер Костка лічыць заяву палітычнай. На яго думку, вельмі дрэнна, калі дзяржава прыцягвае да сваіх палітычных гульняў спецслужбы. Бо тыя мусяць займацца сваёй працай і пра яе вынікі звычайна маўчаць:

Костка: “Што яны канкрэтна сказалі? Што яны выканалі сваю працу? Ну, трэба сказаць ім малайцы! Злавілі трох агентаў. А калі арыштавалі, дык распавядзіце — каго, дзе, хто якой дзейнасцю займаўся і гэтак далей. І тады б усе пытанні палітычныя адпалі.  А калі ў заяве разводзяць гэты туман наконт “сумежных краін” і не называюцца сферы дзейнасці гэтых агентаў, то ўсё гэта гаворыць пра сутыкненне інтарэсаў. Тут пачынаецца палітыка. А спецслужбы не павінныя ўдзельнічаць у палітычных гульнях наогул”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі