Валанцёры ў Оршы не пабачылі расійскія танкі

Валанцёры ў Оршы не пабачылі расійскія танкі

Валанцёры, якія дзяжурылі ў Оршы на чыгуначным вакзале і на трасе М1 не пабачылі рух расійскіх танкавых калонаў, піша сайт orsha.eu.

Начную вахту арганізаваў сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Павел Севярынец. Нагодай для яе стала інфармацыя Мінабароны Расіі, абнародаваная 14 верасня, што танкавая дывізія з Падмаскоўя адправілася на палігоны Беларусі для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2017". Пазней Мінабароны Беларусі абвергла гэтыя звесткі і заявіла, што ўсе расійскія войскі, якія прымаюць удзел у беларуска-расійскіх вучэннях, ужо прыбылі ў нашу краіну. 

Тым не менш восем валанцёраў арганізавалі дзяжурства ў Оршы і каля яе — на найбольш верагодным напрамку руху танкавых калонаў. Уначы да валанцёраў прыбылі таксама замежныя журналісты.

Руху расійскай вайсковай тэхнікі валанцёры не заўважылі. Толькі на чыгуначнай станцыі Орша-Заходняя былі заўважаныя расійскія вайсковыя грузавікі, якія не паспелі адправіць раней.

Уначы Севярынец запісаў зварот да аршанцаў. Зранку, каля 5.30, палітык зняўя з варты і паехаў у Мінск, але валанцёры засталіся на трасе М1 і на вакзале. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі