Валанцёры-медыкі заяўляюць, што на Майдане загінулі каля 800 чалавек

Такую ​​лічбу агучылі валанцёры-медыкі Майдана, перадае РБК са спасылкай на ўкраінскія СМІ. У гэты лік уваходзяць каля 300 чалавек, якія зніклі з лякарняў. Як заявіла прадстаўніца медычнай службы Майдана Анастасія Палішчук, гэтых людзей вывезлі і потым спалілі ў крэматорыях. Іх слядоў не могуць знайсці.



Акрамя таго, мяркуюць валанцёры, на 4-8 паверхах Дома прафсаюзаў падчас пажару загінулі некалькі соцень чалавек. Жыўцом згарэлі каля 200 параненых, якія не маглі самастойна перамяшчацца. Яшчэ каля 20 загінулых — гэта супрацоўнікі міліцыі, "Беркута" ды іншых спецпадраздзяленняў, кажа Палішчук.



"Астатнія людзі — гэта "Нябесная сотня", якую ўсе ведаюць, і людзі, якіх знаходзілі па-за тэрыторыяй Майдана — у лясах, за горадам. Многія з іх ідэнтыфікаваныя міліцыяй не як "майданаўцы", — кажа валанцёрка.



У арганізацыі валанцёраў-медыкаў Майдана лічаць, што ўлады знарок хаваюць сапраўдную колькасць загінулых. Па звестках Мінздароўя Украіны, на Майдане падчас сутычак загінулі 104 чалавекі.



Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі