Валанцёраў абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання"

Валанцёраў абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання"

Выставілі абвінавачванні тром валанцёрам фонда "Краіна для жыцця". 9 ліпеня затрымалі 41-гадовага Антона Сташэўскага, 37-гадовую Марыну Дуброўскую і 46-гадовую Юлію Сырых. Разам з імі была затрыманая 44-гадовая валанцёрка Таццяна Астроўская. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, у панядзелак ім усім выставілі абвінавачванні па артыкуле "Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання" (арт. 361-2 КК). Валанцёрам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Сташэўскі, Дуброўская, Сырых і Астроўская знаходзяцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Іх узялі пад варту на 2 месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі