Вакцыну супраць шаленства будуць выпускаць у Віцебску

На Віцебскай біяфабрыцы ў найбліжэйшы час пачнецца выпуск па чэшскай
тэхналогіі высокаэфектыўнай вакцыны супраць шаленства. Пра гэта
паведаміў галоўны тэхнолаг прадпрыемства Уладзімір Зайцаў. Па яго словах, падобная вакцына ў Беларусі будзе вырабляцца ўпершыню. Прэпарат, распрацаваны чэшскімі спецыялістамі, з'яўляецца адным з самых эфектыўных у свеце. Гэта вакцына з прынадай для дзікіх ліс, вырабленая з рыбінай мукі, ялавічнага тлушчу і іншых інгрэдыентаў і ўпакаваная ў спецыяльныя блістэры.

Агулам для санацыі тэрыторыі краіны патрабуецца больш за 3 мільёны доз такой вакцыны. Віцебская біяфабрыка зможа ў поўным аб’ёме задаволіць усе патрэбы.