Вагнераўцы прыехалі ў Беларусь без зброі — міністр абароны Літвы
![Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас / DELFI / ANDRIUS UFARTAS](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/986e12c0-7dfa-11ed-93db-c1fc3aed5aa7%20%281%29.jpg.webp?itok=U9aQPTcl)
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас / DELFI / ANDRIUS UFARTAS
Вагнераўцы прыбылі ў Беларусь без зброі, сказаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас. Паводле яго звестак, за апошнія дні ў нашу краіну прыбыло не менш за 60 розных аўтамабіляў з байцамі "Вагнера".
"Я б не назваў іх падраздзяленнямі, я б назваў іх групамі, якія без узбраення, боепрыпасаў і тылавога забяспечання перакідваюцца ў Беларусь, іх колькасць невялікая. Гэта прынцыпова не мяняе сітуацыю ў рэгіёне", — цытуе міністра літоўскае выданне LRT са спасылкай на BNS.
Паводле Анушаўскаса, "Вагнер" у Беларусі, хутчэй за ўсё, паспрабуе стварыць сваю лагістычную базу для аперацый у Афрыцы.
Міністр адзначае, што агулам расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі скарацілася, а салдаты, якія праходзілі навучанне на беларускіх палігонах, вярнуліся ў РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.