Ваенныя Беларусі і Расіі правядуць сумесныя вучэнні пад Мінскам

Беларуска-расійскія вучэнні / Мінабароны РФ
Беларуска-расійскія вучэнні / Мінабароны РФ

Першыя сёлета сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць ужо ў сакавіку. Як паведамляюць у Мінабароны РФ, удзельнічаць у іх будуць Паветрана-дэсантныя войскі РФ і спецназ Беларусі.

Праходзіць вучэнні будуць на палігоне "Паліўна" (Ульянаўская вобласць РФ) і на палігоне "Асіповіцкі" (Мінская вобласць).

У беларускай частцы вучэнняў прымуць удзел каля 90 расейскіх дэсантнікаў, больш за 400 чалавек асабістага складу ССА Беларусі і каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Пад Мінскам вучэнні будуць праходзіць з 15 па 27 сакавіка, на расійскім палігоне — практычна ў тыя ж даты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі