Ваенкамат патрабуе даслаць супрацоўнікаў за кошт працадаўцы. А так можна было?

Агляд у ваенкамаце / Агенцтва "Мінск-навіны" minsknews.by
Агляд у ваенкамаце / Агенцтва "Мінск-навіны" minsknews.by

Мінскія ваенкаматы патрабуюць у сталічных арганізацый адкамандзіраваць да іх супрацоўнікаў на час прыпіскі грамадзян да прызыўнога ўчастка. Ліст пра гэта за подпісам ваенкама Маскоўскага раёна Мінска палкоўніка Кірыла Крысталёва апублікаваў юрыст Уладзімір Нясмашны:

"У мэтах выканання Закона Рэспублікі Беларусь "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе" рашэннем адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска №1952 ад 27.08.2019 Вашай арганізацыі вызначана: для правядзення мерапрыемстваў прыпіскі грамадзян да прызыўнога ўчастка адкамандзіраваць у распараджэнне ваеннага камісара Маскоўскага раёна горада Мінска аднаго работніка Вашай арганізацыі для працы на прызыўным пункце з 13 студзеня 2020 года да 31 студзеня 2020 года", — сказана ў дакуменце.

Пры гэтым, нягледзячы на ​​двухтыднёвую адсутнасць на асноўным месцы работы, працадаўца павінен захаваць за супрацоўнікам аплату на ўзроўні сярэдняй заработнай платы. А так можна было?

Военкомат требует прислать сотрудников за счёт работодателя. А так можно было?

Еўрарадыё звярнулася па каментар да прэс-сакратара Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава. Той быў катэгарычны: патрабаванні ваенкамата — у рамках закону:

"Паводле закона "Аб вайсковым абавязку" для ажыццяўлення мерапрыемстваў прызыву, прыпіскі і гэтак далей мясцовыя органы ўлады абавязаны выдзяляць неабходны персанал і работнікаў. У дадзеным выпадку яны будуць дапамагаць падчас мерапрыемстваў прыпіскі. Дакладныя іх абавязкі агаворваюцца ўжо непасрэдна на месцы".

І сапраўды, у законе "Аб вайсковым абавязку" сказана, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны забяспечваць ваенкаматы дактарамі-спецыялістамі, сярэднім медыцынскім і абслуговым персаналам і тэхнічнымі работнікамі і многім іншым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі